У Барысаве ратавальнікам вобласці падарылі новую тэхніку

25 января 2020
У Барысаве ратавальнікам вобласці ад Мінскага аблвыканкама падарылі новую тэхніку: аўталесвіцу, дзве аўтацыстэрны і легкавое аўто. Адзначаны лепшыя работнікі па выніках мінулага года, акрэслены і планы развіцця на 2020. 

Летась ратавальнікам дзякуючы прафілактыцы ўдалося паменшыць колькасць пажараў у Мінскай вобласці. З падпаленых дамоў выратавана сто пяцьдзясят чалавек.