У БНТУ да канца года з'явіцца вытворчасць 3D-прынтараў

25 февраля 2017

Усё больш студэнтаў сваю навуковую фантазію накіроўваюць ва ўніверсітэцкія лабараторыі, дзе ствараюцца інавацыйныя тэхналогіі. У БНТУ такім чынам ўжо да канца года з'явіцца вытворчасць 3D-прынтараў, а будучыя медыкі вынаходзяць новыя методыкі лячэння. Ян Пашкевіч праверыў у дзеянні вынаходкі маладых навукоўцаў.

На 100 працэнтаў больш эфектыўна і інавацыйна - актываваны вугаль новага пакалення - распрацоўка Кацярыны Шахно. Апгрэйд-прэпарат дазволіў пераўтварыць таблетку ў ідэальны транспарт для лекаў. Напрыклад, звычайныя антыбіётыкі раствараюцца ў страўніку - вугальны ж скафандр захавае іх карысныя ўласцівасці і такім чынам амаль цалкам заменіць лячэнне ўколамі.

Захаваць здароўе дапаможа і гэтая вынаходка. Такі хімічны кактэйль з вадкіх металаў надзяляе любы матэрыял звышздольнасцямі - вогнетрываласцю.

Пасля апрацоўкі вадкасцю тканіна рассейвае і астуджае полымя. Удалую камбінацыю элементаў для устойлівага эфекту прэпарата знайшоў Аляксандр Лук'янаў.

Аўтарскі погляд на канструкцыю 3D-прынтараў прапанаваў і Кірыл Маркін - трохмерны друкар пераўтварыўся ў механічнага кандытара. У палітры кулінарнага мастака - шакалад, карамель і нават сыр.




Зараз чытаюць