У найбліжэйшы час пачнуць працаваць два пажарныя дэпо ў Лошыцы і Каменнай Горцы

14 сентября 2019

Усё для бяспекі гараджан! У сталіцы ў найбліжэйшы час пачнуць працаваць два пажарныя дэпо. Адно з іх у мікрараёне Лошыца. А вось найноўшая аварыйна-выратавальная часць № 23 у Каменнай Горцы поўнасцю гатовая да ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Стратэгічна важны для мегаполіса аб'ект размясціўся па вуліцы Каменнагорскай. Тут жа пабудавалі і скаладром, на якім змогуць трэніравацца ратавальнікі Мінска.

Акрамя таго, у найбліжэйшыя гады новыя пажарныя дэпо таксама ўзвядуць у такіх сталічных мікрараёнах, як Чырвоны Бор і Навінкі.