У БДПУ імя Максіма Танка стартаваў Міжнародны адукацыйны праект

14 сентября 2019

У ім прымаюць удзел студэнты з трох універсітэтаў Кітая. На працягу дзесяці дзён яны знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, наведаюць розныя музеі. А ў выхадныя таксама далучацца да спартыўнага жыцця - на пятым паўмарафоне ў Мінску і святкаванні Дня горада.

Таксама кітайскія студэнты пачалі вывучаць асновы беларускай мовы і наведалі разнастайныя майстар-класы ад народных умельцаў.