У Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце - электронныя залікоўкі

1 декабря 2018

Змены павінны скараціць папяровы дакументаабарот. У хуткім часе справаздачы і куратарскія журналы будуць весціся ў электронным фармаце. Стане больш анлайн-дапаможнікаў і дыстанцыйных праграм. Студэнты змогуць займацца самаадукацыяй і выбіраць дысцыпліны з індывідуальнымі тэрмінамі вывучэння асобных курсаў.

Новыя лічбавыя фарматы дазваляюць палепшыць умовы навучання. Электронны студэнцкі білет можна выкарыстоўваць у якасці пропуску і білета чытача, а таксама расплачвацца ў метро і магазінах.