У Беларусі ўпершыню ўручылі прэмію "Чалавек безбар'ернага асяроддзя"

2 февраля 2019

Дыпломамі адзначаны тры самыя яркія ўдзельнікі: сталічная школьніца, прызёр міжнародных літаратурных конкурсаў Сафія Ворса, галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Зоя Падліпская і Алена Маслава - за стварэнне першага інклюзіўнага хору. Гэтыя людзі сваёй творчасцю дапамагаюць раскрываць бязмежныя магчымасці фізічна абмежаваных людзей.

Прэмія «Чалавек безбар'ернага асяроддзя» стане штогадовай. Наступны раз валанцёраў дабрыні будуць вызначаць у сферах тэатра, жывапісу, кіно і фатаграфіі.