У Беларусі зараз тры прамысловыя вытворцы льнянога алею

18 Лютага 2017

Але першапраходцам у гэтай галіне быў невялікі цэх у Драгічынскім раёне. А нядаўна тут таксама ўпершыню ў Беларусі наладзілі вытворчасць клятчаткі белага лёну. Чым гэтая расліна адрозніваецца ад традыцыйных алейных культур?

За тэхналогіяй перапрацоўкі назірала Вікторыя Патоня.

15 гадоў таму былы будынак дзіцячага сада ў вёсцы Заверша стаў цэхам па вытворчасці льнянога алею. Гэта была першая спроба ў краіне наладзіць у прамысловых масштабах выпуск карыснага прадукту. Мясцовыя жыхары кажуць: невыпадкова.

З дапамогай навукоўцаў на основе аўтэнтычных народных тэхналогій тут распрацавалі ўласную рэцэптуру і запатэнтавалі яе. Сакрэт тэрміну прыдатнасці алею (ад чатырох да дзевяці месяцаў) - на дне бутэлькі.

Натурпрадукт адціскаецца са спецыяльных сартоў лёну. У адным зярнятку ўтрымліваецца каля 48% алею. Спачатку насенне дасушваецца пры тэмпературы 35 градусаў. Затым прасуецца халодным спосабам. Працэс безадходны: макуха ідзе на корм жывёлам. За год тут атрымліваюць 100 тон алею.

Асноўная частка прадукцыі рэалізуецца на ўнутраным рынку. Невялікія партыі адпраўляюць у Расію, Чэхію, Польшчу.

На прадпрыемстве некалькі месяцаў таму асвоілі вытворчасць белага лёну. Расліну вывелі ў пачатку ХХІ стагоддзя метадам селекцыі. Прычым, тут атрымліваюць папулярны экапрадукт – клятчатку белага лёну.

Пакуль сыравіну для эксклюзіўнай прадукцыі купляюць у Расіі. Клятчатка белага лёну, па словах спецыялістаў, ідэальна падыходзіць для дыет і прафілактыкі захворванняў. У ёй больш бялкоў і амінакіслот. Штогод на прадпрыемстве ўдасканальваюць тэхналогію і павышаюць аб’ёмы вытворчасці льнянога алею. Працуюць пад заказ, а не на склад. І стаўку робяць выключна на натуральнасць прадукту.