У Беларусі прайшлі мерапрыемствы да 32-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

28 апреля 2018

26 красавіка - сумная дата ў гісторыі і Гомельскай вобласці. Рэгіён адчуў найбольшае уздзеянне радыяцыі. Подзвіг дзвюх з паловай тысяч беларусаў тут ўвекавечылі ў бронзе. Памятны знак у гонар энергетыкаў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі, адкрылі ў Хойніках у прысутнасці ліквідатараў з ўсёй Беларусі, Расіі і Казахстана.

Аўтар памятнага знака - беларускі скульптар Валерый Кандраценка. А ідэю прапанавалі ветэраны энергетычнай галіны Гомельскай вобласці.