У Беларусі пакуль цалкам не адмовяцца ад папяровых журналаў і дзённікаў

24 августа 2019

Рашэнне аб выкарыстанні электронных аналагаў гэтых дакументаў будуць прымаць індывідуальна ў кожнай школе з улікам тэхнічных магчымасцяў і меркаванняў бацькоў вучняў. Паводле слоў першага намесніка міністра адукацыі, больш за дзевяноста працэнтаў устаноў маюць шырокапалосны доступ у інтэрнэт. І гэта толькі пачатак вялікага працэсу лічбавізацыі навучання. Адпаведная канцэпцыя пачала працаваць  сёлета.

Да 2025 года дапоўненая рэальнасць і штучны інтэлект павінны стаць звычайнымі прыладамі настаўнікаў пры правядзенні ўрокаў. Укараненне лічбавых тэхналогій у адукацыю - агульная справа дзяржавы і сацыяльна арыентаванага бізнесу.