У Беларусі падвялі вынікі велапрабегу ў падтрымку Мэт устойлівага развіцця

5 мая 2018

Больш за чатыры сотні ўдзельнікаў - прадстаўнікі ААН, дыпкорпуса, бізнес-колаў, мясцовыя ўлады і людзі з абмежаванымі магчымасцямі - за 6 дзён па дарогах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей праехалі каля 300 км. У праграме велапрабегу - пешыя экскурсіі і сплаў на каноэ.

Завяршыўся велапрабег ў Белавежскай пушчы. Фінальным акордам стаў святочны канцэрт на Царскай паляне.