У Баранавічах адкрылі STEM-цэнтры па праграмаванні і робататэхніцы для дзяцей

8 Верасня 2018

У Баранавічах у пачатку новага навучальнага года для дзяцей адкрыліся развіваючыя класы. Адразу два STEM-центры па праграмаванні і робататэхніцы адчынілі свае дзверы для дзяцей. Ужо набраны групы, у якіх у суме навучанне пройдуць 80 дзяцей. Заняткі бясплатныя, а школьнікі ўжо зараз могуць паспрабаваць свае сілы ў сучасных прафесіях IT-сферы. Вікторыя Патоня пабывала на першых занятках.

Складаныя матэматычныя формулы для васьмікласніка Аляксандра Міхея - цікавая гульня. Камп’ютарны хлопчык захапляецца спартыўным праграмаваннем і цікавіцца распрацоўкай мабільных дадаткаў. У свае 12 ён цвёрда вызначыўся з выбарам прафесіі. Баранавіцкі вундэркінд самастойна вывучыў некалькі моў праграмавання. І ўжо зараз выконвае заданні за курс вышэйшай школы.

Каб заўважыць таленавітых дзяцей, па ўсёй краіне адкрываюцца

STEM-цэнтры. У Баранавічах такіх адразу два. Класы нагадваюць кабінеты інфарматыкі. А галоўныя арыенціры STEM-адукацыі: інжынірынг, тэхналогіі, матэматыка і навука.

Спецыялісты спадзяюцца, што такія заняткі стануць добрым стымулам для вывучэння дакладных навук. Робататэхніка - не проста гульня, а развіццё канструктыўнага мыслення! І ўжо зараз тут вядзецца пошук і падрыхтоўка кадраў для Парка высокіх тэхналогій.

У абодвух цэнтрах у Баранавічах навучанне пройдуць 80 школьнікаў, пачынаючы з 10 гадоў. Гэтага слана-робата Ягор Карыцкі сабраў за стандартны рабочы дзень. Але 10-гадовы гімназіст марыць не проста збіраць канструктар, а навучыцца праграмаваць, ажыўляць механізмы.

Дзеці вывучаюць азы праграмавання, кіраванне беспілотнікамі, 3D-дызайн і, зразумела, збіраюць робатаў сваімі рукамі. Працэс цікавы нават для дарослых, прызнаюцца педагогі. Яны, дарэчы, таксама прайшлі спецыяльныя курсы, каб выкладаць у STEM-класах.

У STEM-цэнтрах школьнікі развіваюць творчыя здольнасці, навыкі працаваць у групах і ўжо зараз спрабуюць свае сілы ў IT-прафесіях. А ў групах займаюцца не толькі хлопчыкі. Канкурыраваць спрабуюць і дзяўчынкі.

Зараз у Беларусі адкрыты 6 STEM-цэнтраў. Дакрануцца да свету тэхналогій і робатаў, а таксама вызначыцца з выбарам будучай прафесіі могуць дзеці нават малодшых класаў.