Саступі дарогу спецтранспарту

19 марта 2016

Падчас акцыі ў Гомелі на дарогі выехалі адразу некалькі экіпажаў ДАІ і аўтамабіль ратавальнікаў з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колеру. У дадзенай сітуацыі вадзіцелі павінны спыніцца. Як паказаў рэйд, выконваць гэтыя патрабаванні спяшаліся нямногія, а некаторыя і зусім не рэагавалі на спецсігналы. З такімі вадзіцелямі прыйшлося размаўляць інспектарам ДАІ.

Наталля Халалеенка, інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама: "Спяшаючыся на выклік, калі кожная хвіліна дарагая, з боку вадзіцеляў выяўляецца няўвага альбо проста нахабства. За дадзенае парушэнне прадугледжана ад 2 да 10 базавых велічынь штрафу альбо пазбаўленне права кіраванне тэрмінам на 1 год".

Аляксей Голуб, начальнік сектара цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Вельмі часта спецтэхніку, якая накіроўваецца да месца выкліку, месца пажару, проста не прапускаюць. У сувязі з гэтым павялічваецца і час прыбыцця да месца пажару, існуе пагроза проста не прыбыцця тэхнікі да месца пажару. Адпаведна павелічэнне ўрону і магчымая гібель, траўміраванне людзей на пажары".

Такія акцыі праводзяцца рэгулярна. Толькі падчас гэтага рэйду ў Гомелі інспектары склалі больш за 10 пратаколаў. Дарэчы, сёлета ўжо зарэгістравана некалькі выпадкаў сутыкнення аўтамабіляў з транспартам выратавальнай службы. Адбыліся яны па віне аўтааматараў.