Урокі бяспекі ў тэатралізаваным фармаце

23 сентября 2017

У дзіцячых садках Дзяржынскага раёна ўрокі бяспекі праводзяць у тэатралізаваным фармаце. Казачныя героі тлумачаць маленькім правілы паводзін пры надзвычайных сітуацыях. Прафілактычныя акцыі і адкрытыя заняткі з удзелам ратавальнікаў у школах і садках сталі традыцыйнымі ў Мінскай вобласці. Эфект ёсць: колькасць выпадкаў дзіцячага траўматызму, у тым ліку на пажарах, зніжаецца.

Акрамя паказу навучальных мультфільмаў і відэаролікаў для дзяцей, урокі бяспекі арганізуюць і для бацькоў - падчас лекцый і спецыяльных інструктажаў.