У Віцебскім раёне на воінскіх могілках замежныя студэнты знайшлі прозвішчы суайчыннікаў, якія прапалі без вестак падчас Вялікай Айчыннай вайны. Тры гады таму ўніверсітэт імя Машэрава ўзяў шэфства над мемарыялам у вёсцы Заронава.
У гісторыка-патрыятычную экспедыцыю разам з валанцёрамі адправіўся Артур Смалякоў. Помнік з барэльефамі танкіста, пехацінца і лётчыка ў вёсцы Заронава Віцебскага раёна ўзвялі ў 1980-м. Тут пахаваны больш за 9 тысяч салдат і партызан. Побач – бетонныя пліты з імёнамі герояў у алфавітным парадку.
На заронаўскай зямлі падчас Вялікай Айчыннай плячо ў плячо ваявалі салдаты амаль з усіх рэспублік Савецкага Саюза. Загінуўшыя байцы пахаваныя на гэтым месцы. Студэнты з Туркменістана на мемарыяльных плітах знайшлі прозвішчы і сваіх суайчыннікаў.
Беларусам – падзяка за памяць. А на радзіму, у далёкі Ашхабад, ляцяць здымкі з цюркскімі імёнамі. Магчыма, ужо сёння хтосьці даведаецца пра лёс сваіх блізкіх, якіх шмат гадоў лічылі прапаўшымі без вестак падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У Заронаве віцебскія студэнты прыязджаюць рэгулярна. Убіраюць тэрыторыю мемарыяла, вясной высаджаваюць кветкі. І кожны раз імкнуцца завітаць у мясцовы этнаграфічны музей побач з мемарыялам.
Людміла Нікіціна кіраўніком заронаўскага музея працуе з пачатку 90-х. Шмат гадоў яна шукае інфармацыю пра загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі мясцовага сельсавета. Дзякуючы ёй на плітах мемарыяла з'явіліся сотні раней невядомых імёнаў герояў.













