Вучэнні МНС прайшлі ў Бярэзінскім раёне

28 апреля 2018

Праз моцны ўраган затор на дарозе і аварыя з удзелам школьнага аўтобуса. Па такой легендзе ў Бярэзінскім раёне правяралі гатоўнасць да надзвычайных сітуацый усіх службаў. У комплексных вучэннях задзейнічаныя ратавальнікі, міліцыя, медыкі, дарожныя работнікі. Усяго 33 арганізацыі адпрацоўвалі пазаштатныя здарэнні ў тэорыі і на практыцы.

Маштабныя комплексныя вучэнні ў кожным раёне Мінскай вобласці праходзяць раз на сем гадоў. У чэрвені "Экстранную эстафету" прыме Жодзіна.