Гэты робат - яны назвалі яго Печка - для гомельскіх школьнікаў Паўла Цітова і Аляксандра Угліка стаў пераможцам. На адборы на сусветную алімпіяду робатаў у Мінску яны набралі максімальныя 165 балаў і апярэдзіл
і ўсе каманды.
Робататэхнікай яны займаюцца ўсяго два гады. Паводле слоў трэнера Наталлі Тамашэнкі, галоўная задача - навучыць падапечных думаць галавой і ўдумліва працаваць рукамі. На конкурсе кіраўнікі камандзе не дапамагалі - толькі назіралі за іх самастойнай працай.
Спецыялісты ўпэўненыя: робататэхніка развівае творчае мысленне, а яшчэ цікавасць дзяцей да матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. Як правіла, усе, хто захапляецца робататэхнікай, добра вучацца ў школе.
Ён пачынаўся як гурток па інтарэсах, а цяпер у клубе робататэхнікі прыкладна дзвесце ўдзельнікаў. Сярод іх – дашкольнікі, вучні і нават іх бацькі. Займацца сюды яны прыходзяць кожны дзень, і ў суботу таксама.
Што тычыцца Паўла Цітова і Аляксандра Угліка, то ў іх наперадзе нялёгкая задача - сумясціць вучобу ў школе са штодзённымі шматгадзіннымі трэніроўкамі. У лістападзе яны будуць абараняць гонар нашай краіны на міжнародным этапе алімпіяды па праграмаванні робатаў. Спаборніцтвы пройдуць у Коста-Рыцы.













