Вучань Краснапольскай гімназіі сабраў прыбор, які выратоўвае людзей

16 марта 2019

Інвестыцыі, імпартазамяшчэнне, аднак не менш важны і трэці кіт, на якім трымаецца эканоміка любой краіны - інавацыі! Не выключэнне і Беларусь. Тэндэнцыя, якая аб'ядноўвае рэгіёны, - усё больш сярод вынаходнікаў маладых вучоных. На іх ліку ўжо зашмат цікавых, а галоўнае - карысных распрацовак. Напрыклад, вучань Краснапольскай гімназіі сабраў прыбор, які выратоўвае людзей.

Андрэй Ястрабаў пераканаўся: падобных ідэй нямала. Падышоў да вырашэння гэтай праблемы Раман Новікаў  па-вынаходніцку. Аднадумцы з ліку сяброў і настаўнікаў фізікі і інфарматыкі дапамаглі падключыць  пажарны апавяшчальнік да камп'ютарнай праграмы. Аснасціць яго дадатковым датчыкам вады. Атрымаўся сучасны, а галоўнае -  карысны для ўладальнікаў прыватнага дома гаджат, які аператыўна паведамляе пра аварыю.

Ствараць падобныя праекты стала магчыма дзякуючы STEAM-цэнтрам, якія працуюць у школах, гімназіях і ўніверсітэтах краіны. Камплекты робататэхнікі, мікралабараторыі - у дапамогу юным навукоўцам. Нядзіўна, што менавіта школьнікі з глыбінкі сталі пераможцамі восьмага сезона папулярнага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».

Каб даведацца пра новыя распрацоўкі, а галоўнае - не прапусціць сапраўдныя адкрыцці – абласны агляд інавацыйнай і тэхнічнай творчасці сабраў у Магілёве больш за паўтысячы твораў маладых вынаходнікаў. Ад дызайна інтэр'еру да машынабудавання. Журы  вызначыць пераможцаў па 22 намінацыях. Ужо зацікавіў гэты незвычайны танчык - мара аўтамабілістаў.

Укараняць IT-тэхналогіі прапануюць і цэлыя установы. Напрыклад, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Магілёва. Па камунікацыі людзей з праблемамі слыху. Спецыялісты прапануюць усталяваць у паліклініках па усёй краіне вэб-камеры для "Скайпа", каб была магчымасць звязацца з перакладчыкам мовы жэстаў.

Аднак падобную сувязь з перакладчыкам мовы жэстаў можна наладзіць праз інтэрнэт і ў іншых установах. Прапанова па камунікацыі людзей з праблемамі слыху увайшла ў топ-20 на конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend. Па выніках галасавання па усёй краіне яна атрымала больш за 1200 лайкаў і заняла трэцюю пазіцыю.