Удзельнікі праекта "Зялёны двор разам!" актыўна высаджваюць экзатычныя для Мінска расліны

4 мая 2019

Жыхары сталіцы больш актыўна падключаюцца да добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый. Напрыклад, удзельнікі гарадскога праекта "Зялёны двор разам!" актыўна высаджваюць нават экзатычныя для сталіцы расліны. А праблему няправільнай паркоўкі на дваровых тэрыторыях вырашаюць ўстаноўкай шлагбаўмаў. Якія ініцыятывы мясцовых дапамагаюць зрабіць Мінск больш камфортным, а таксама прыгожым - матэрыял Аляксандры Кавеліч

Аўтамабільны трафік у гэтым двары ў самым цэнтры сталіцы яшчэ нядаўна не саступаў ажыўленым магістралям. Знайсці парковачнае месца ці нават проста прайсці з каляскай  для мясцовых жыхароў станавілася сапраўдным квэстам. Вырашыць праблему і кантраляваць рух транспарту дапамагла электронная сістэма. Такое новаўвядзенне - ініцыятыва саміх жыхароў.

Зараз у планах актывістаў - замяніць кантэйнерныя пляцоўкі і ўпрыгожыць тэрыторыі новымі зялёнымі кампазіцыямі. 

А яшчэ - фарзіцыя, ядловец і нават азіяцкія ажурныя вербы.  Гэты двор у спальным раёне Мінска нагадвае экзатычны сад.  Нестандартныя для горада расліны ў яркія кампазіцыі спалучае Алег Елавы. 

Да біёлага-аматара далучаюцца і суседзі. Даглядаць за альпінарыем ці маладым бэзам - ужо агульнае захапленне.

Новы вобраз гарадскім пейзажам надаюць і сталічныя студэнты. Рознакаляровыя малюнкі на прыступках лесвіц - праца будучых дызайнераў. Месца выбралі невыпадкова - побач знаходзіцца дзіцячы сад. 

Такія ініцыятывы зараз падхопліваюць ва ўсіх раёнах сталіцы. І гэта не проста творчы чэлендж - элемент добраўпарадкавання. Прычым дваровыя пляцоўкі ўпрыгожваюць не толькі рознакаляровыя ілюстрацыі - актывісты ўсталёўваюць, напрыклад, велапаркоўкі і арт-лаўкі. 

Электронныя сістэмы дзеля бяспекі, або яркі сад ці арт-ілюстрацыі ў якасці арыгінальнага ўпрыгажэння. Жыхары сталіцы больш актыўна падключаюцца да добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый. Многія падтрымалі і праект "Зялёны двор разам".

Жыхары Мінска таксама дапамагаюць добраўпарадкаваць і месцы адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі ў парках і скверах - каб сталіца станавілася больш камфортнай для ўсіх.