Уборка вадаёмаў у Мінскай вобласці праходзіць ў незвычайным фармаце

17 июня 2017

Машыны-амфібіі, механізаваныя комплексы і нават дайверы - уборка вадаёмаў у Мінскай вобласці праходзіць у незвычайным фармаце. Акрамя спецтэхнікі, якая па прынцыпе камбайна косіць водарасці і траву, ачышчаюць дно і падводнікі-аматары. На працягу лета пад кантролем у спецыялістаў Камсамольскае возера, а таксама Дразды, Цнянскае і Заслаўскае вадасховішчы.

Як праходзіць акваклінінг месцаў адпачынку, убачыла Юлія Токар. Міхаіл Саўчанка пятнаццатае лета выязджае на пакос водных раслін. На сваім адметным судне - водным камбайне - ачышчае Камсамольскае возера ад травы і водарасцей. І калі такі карабель працуе толькі на глыбіні акваторый, то на мелкаводдзі - вось такія машыны-амфібіі. "Зялёнае смецце" яны вывозяць адразу на бераг.

Падчас летняга сезона пад кантролем у спецыялістаў Камсамольскае возера, а таксама водасховішчы Дразды, Цнянскае і Заслаўскае. "Уборку на вадзе" і ля берага праводзяць пасля завяршэння нерасту. Менавіта ў гэты час водарасці пачынаюць квітнець.

У Мінскай вобласці практыкуюць і новыя фарматы акваклінінгу. Акрамя спецтэхнікі, дно ачышчаюць і падводнікі-аматары. Штогод сталічныя дайверы далучаюцца да "зялёных субот".

І ўжо праз некалькі гадзін «падводнае смецце»: пластыкавыя бутэлькі, аднаразовы посуд і нават аўтамабільныя покрыўкі аказваюцца на беразе. Ачышчаюць як азёры і рэкі Нарачанскага і Браслаўскага паркаў, так і асобныя маленькія вадаёмы.

Машыны-амфібіі, водныя камбайны і нават дайверы чыстку вадаёмаў ажыццяўляюць рознымі спосабамі. Далучыцца да "зялёных субот" можа кожны - як мінімум, прыбіраючы за сабой. Усе блакітныя крыніцы Мінскай вобласці і краіны будуць пад пільным кантролем у спецыялістаў.