У іх наперадзе апошні званок

26 мая 2018

Сёлета празвініць ён для дзесяці тысяч адзінаццацікласнікаў Мінска. 30 мая ўрачыстыя лінейкі пачнуцца ва ўсіх школах а дзясятай гадзіне раніцы. А ўвечары лепшыя выпускнікі з усёй краіны збяруцца на "Мінск-Арэне". Будуць арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, выступяць творчыя калектывы. Выпускныя экзамены пройдуць з першага па дзявятае чэрвеня.

А 12 чэрвеня пачнецца ўступная кампанія. Першым - іспыт па беларускай мове.