У мядзведзя Трыстана наваселле

4 Мая 2019

На тыдні прыйшла навіна з Мінскага заапарка. У мядзведзя Трыстана наваселле. Драпежніка перамясцілі ў новую вальеру, памер якой 100 квадратаў! Цяпер у Трыстана асобны фантан, басейн і пясочніцы. Будаўніцтва новай вальеры завяршылі яшчэ летась. Для пераезду заолагі чакалі вясны, калі мядзведзь канчаткова прачнецца.

Да таго ж у Трыстана сёлета з’явілася суседка - мядзведзіца Нюра. Яе прывезлі ў беларускую сталіцу з заапарка Пензы. Зараз драпежнікі пакуль яшчэ знаёмяцца, таму кожны з іх жыве ў сваёй вальеры.