Цэнтр культуры «Віцебск» адзначыў сваё 65-годдзе

30 января 2016

Цэнтр культуры "Віцебск" - пачынальнік знакамітага фестывалю "Славянскі базар" - адзначыў сваё 65-годдзе. Фэсты і выставы, тэатральныя праекты і нацыянальныя святы. Любая творчая ідэя, якая нараджаецца тут, становіцца сапраўднай культурнай падзеяй. Дзякуючы гарадскому цэнтру культуры пра Віцебск фестывальны загаварылі ва ўсім свеце. Дарэчы, сёлета вядомы на ўвесь свет форум таксама адзначыць круглую дату. Пазыўныя "Славянскага базара ў Віцебску" прагучаць 25 раз. Тым часам гарадскі цэнтр культуры не толькі прывозіць зорак у Віцебск, але і рыхтуе ўласных у творчых калектывах: ансамблях, тэатрах, клубах. Сёння іх 35. У тым ліку заслужаныя, узорныя і народныя.

Да свайго юбілею гарадскі цэнтр культуры падрыхтаваў дакументальнае выданне. У кнізе сабраныя дакументы і рэдкія архіўныя фотаздымкі - уся гісторыя ўстановы да сённяшняга дня. І першы экземпляр выдання ў падарунак, як даўні сябар цэнтра культуры, атрымала тэлерадыёкампанія "Віцебск".