Працоўны атрад гомельскіх студэнтаў адправіўся ў Сочы

9 июня 2018

Тры месяцы маладыя людзі будуць працаваць у буйным гасцінічным комплексе. У складзе сэрвіснага студатрада - больш за 40 чалавек. На беразе Чорнага мора ў іх будзе магчымасць не толькі зарабіць, але і добра адпачыць. Гэтым летам Сочы стане месцам галоўнай футбольнай падзеі чатырохгоддзя - чэмпіянату свету. Беларусы стануць яго сведкамі.

Усяго ў Гомельскай вобласці, паводле папярэдніх ацэнак, да хвалі працоўнага семестра далучацца каля 10 000 чалавек. Традыцыйна яны будуць працаваць у будаўнічых, сэрвісных, педагагічных, сельскагаспадарчых і добраахвотніцкіх атрадах.