Тры стэм-цэнтры з'явяцца ў Мінскай вобласці сёлета

2 марта 2019

Наконт гэтага сёння стала вядома падчас адкрыцця абласнога IT-цэнтра. Навуковыя лабараторыі пачнуць функцыянаваць у школах Вілейскага, Дзяржынскага і Салігорскага раёнаў. А ў новым IT-цэнтры будзе створана адзінае віртуальнае асяроддзе. Таксама сёлета асаблівую ўвагу ў адукацыйным працэсе нададуць лічбавай трансфармацыі ў школах, адкрыццю лабараторый праграмістаў, а таксама школ юных паліглотаў. Яны павінны стаць альтэрнатывай прыватным адукацыйным цэнтрам.

У Мінскай вобласці ўжо вядуць праектаванне і будаўніцтва адзінаццаці ўстаноў адукацыі.