Тры з паловай мільёны цюльпанаў вырасцілі фермеры з аграгарадка Тышкавічы

20 февраля 2016

Галандыя ў палескай глыбінцы! Тры з паловай мільёны цюльпанаў вырасцілі фермеры з аграгарадка Тышкавічы. Гэта самая буйная плантацыя веснавых кветак у Беларусі. У цяпліцах - 15 галандскіх сартоў. Кругласутачна ідзе нарыхтоўка цюльпанаў да жаночага свята. Кожная кветка праходзіць працэдуру сарціроўкі. У выніку атрымліваецца ідэальны букет.

Колькасць цюльпанаў на прадпрыемстве штогод павялічваецца. Палова прадукцыі рэалізуецца ў Беларусі, 50% трапляе на рынкі Расіі і Казахстана.