Урачыстыя мерапрыемствы да Дня маці праходзілі ўвесь гэты тыдзень

15 октября 2016

У Мінскай вобласці высокай дзяржаўнай узнагароды ордэна Маці ўдастоены 28 жанчын, якія нарадзілі пяцёра і больш дзяцей. Самай маладой з іх - 28 гадоў. На цырымонію запрасілі і надзейных памочнікаў - мужчын.

Дзень маці супадае з праваслаўным святам - Пакровамі. Паводле народнага календара, на Пакровы завяршаецца сельскагаспадарчы год.