Урачыста, ярка і маштабна! Краіна на тыдні святкавала Дзень Незалежнасці

7 июля 2018

Мерапрыемствы з нагоды галоўнага дзяржаўнага свята прайшлі ва ўсіх рэгіёнах. У сталіцы - парад і паказальныя палёты авіяцыі. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, жыхары Мінска выйшлі на вуліцы і сталі сведкамі яскравай падзеі.

У рэгіёнах цэнтрам святочных мерапрыемстваў сталі месцы народнай памяці. У Брэсце кветкі ўсклалі да Вечнага агню на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці-героя. У Магілёве мітынг адбыўся на Буйніцкім полі. У Віцебску тысячы гараджан сабраліся на плошчы Перамогі, ля Кургана Славы ў Гродне прайшоў парад ваеннай тэхнікі, а Гомель павіншаваў жыхароў з Днём Незалежнасці святочным шэсцем.