Цёплы пачатак сакавіка дазволіў аграрыям Брэсцкай вобласці распачаць пасяўную

16 марта 2019

Цёплы пачатак сакавіка дазволіў аграрыям Брэсцкай вобласці на два тыдні раней распачаць пасяўную. Гаспадаркі рэгіёна масава пачалі сяўбу ранняй ярыны і зернебабовых культур. Яна вядзецца амаль ва ўсіх раёнах, за выключэннем Баранавіцкага, Жабінкаўскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага. Ярына пасеяна на плошчы 3 500 гектараў - гэта 3 % ад плана. План яравой сяўбы складае амаль 406 000 гектараў. Зараз сельгасарганізацыі актыўна вядуць культывацыю палёў. Працягваецца сяўба шматгадовых траў. Заносяцца ўгнаенні.