Студэнты Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта ў верасні пачнуць займацца ў новым сімуляцыйным цэнтры

16 июля 2016

Аналізуючы ўсе зробленыя чалавекам дзеянні, вердыкт выносіць камп'ютар, выканаў студэнт заданне ці не. Без здачы такой практычнай часткі дыплом урача не атрымаць.

Як Гомельская ВНУ мяняе падыходы да навучання студэнтаў, высвятляў Яўген Пабалавец. У верасні студэнты Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачнуць займацца ў новым сімуляцыйным цэнтры. Тут на спецыяльным абсталяванні можна вучыцца рабіць хірургічныя і рэанімацыйныя маніпуляцыі.

Гэта – сімулятар працы хірурга. Манекен – як жывы чалавек. Цёплая скура, працуюць лёгкія. Камп'ютар паказвае, правільна выконваюцца ўсе маніпуляцыі ці не. І надалей без здачы такой практычнай часткі дыплом урача атрымаць будзе немагчыма.

Як вынік - шасцікурснік валодае тымі ж практычнымі навыкамі, што і ўрач з пэўным стажам. Увогуле на падрыхтоўку медыкаў у нашай краіне паглядзелі з іншага боку. Галоўная задача — узмацніць практычную частку. У Гомельскім медуніверсітэце пайшлі ў двух накірунках: ранняя прафесійная падрыхтоўка і выкладанне тэарэтычных дысцыплін на больш прафесійным узроўні. А дзве кафедры тэарэтычнага профілю пераведзеныя на базу Інстытута радыялогіі. Студэнты спасцігаюць і тэорыю, і практыку.

Сёння каля 80% медыкаў, якія працуюць у Гомельскай вобласці, скончылі менавіта мясцовы медуніверсітэт. Высокі ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў дазваляе ім працаваць і за мяжой.