Каляды святкі ў Полацкім раёне

12 января 2019

Час ад звязды і да вады - так называюць Каляды святкі ў народзе. У гэтыя дні нашы продкі адкладвалі важныя справы і весяліліся ад душы. У народнай традыцыі самы папулярны абрад - калядаванне. Вясёлыя кампаніі з Казой і Мядзведем і сёння сустракаюцца у нашых вёсках. Людзі ходзяць па хатах, услаўляюць гаспадароў, спяваюць і водзяць карагоды.

На Калядах святках у Полацкім раёне пабываем разам з Марынай Раманоўскай.

Жыхары аграгарадка Блізніца Полацкага раёна творча падыходзяць да падбору касцюмаў і рэпертуару. Пасля невялікай рэпетыцыі вясёлая кампанія адпраўляецца калядаваць. Не замерзнуць дапамагаюць песні і танцы. Асаблівасці самых розных абрадаў вывучае мясцовы калектыў "Блізнянка". На Каляды вяскоўцы абавязкова ходзяць калядаваць.

Прыходу калядоўшчыкаў людзі заўсёды чакалі. Лічылася, што гаманлівыя госці не толькі неслі добры настрой, але і адганялі нечысць. У песнях калядоўшчыкі усхвалялі гаспадароў, жадалі, каб год быў ураджайным, а сям’я жыла ў згодзе.

У вялікай кампаніі самыя розныя персанажы. Асаблівая роля ў Казы - сімвала ўрадлівасці. Нашы продкі верылі: Каза на сваіх рагах прыносіць шчасце ў хату. І каб наступны год быў шчодрым на добрыя падзеі, жывёліну абавязкова адорвалі.

Залагоджвалі Казу і пірагамі, і салам, і каўбасамі. Пасля ўсе пачастункі калядоўшчыкі дзялілі паміж сабой. Нашы продкі лічылі: Каляды - лепшы час для варажбы. Дзяўчаты хацелі ведаць імя нарачонага, а гаспадары - якім будзе ўраджай. На Каляды было прынята адкладваць усе важныя справы і ад душы весяліцца.

Знаходзілі пару па душы і падчас "Жаніцьбы Цярэшкі". Моладзь запрашала на жартоўнае вяселле маці і бацьку. Яны выконвалі ролю вядучых. Моладзь гуляла ў ручаёк, пацалунак. Гульня абавязкова суправаджалася песнямі і танцамі. Дарэчы, многія пары, якія знаёміліся на Каляды, пасля гулялі сапраўднае вяселле. Сцэнарый "Жаніцьбы Цярэшкі" і зараз ведаюць у многіх вёсках на поўначы краіны.

Творчы калектыў "Блізнянка" натхняе вяскоўцаў весела бавіць час незалежна ад пары года. Артысты ведаюць шмат абрадаў, песень і танцаў. Гуляць у падушачку і танцаваць лявоніху запрашаюць і сталае пакаленне, і моладзь. Такія майстар-класы вельмі падабаюцца жыхарам гарадоў, якія часта прыядждаюць у Блізніцу па мясцовы каларыт.