Святло на вуліцах і цяпло ў дамах - усё гэта работа беларускіх энергетыкаў

23 декабря 2017

Беларусь напярэдадні Раства і Новага года: гарадскія плошчы ўпрыгожаны святочнымі ёлкамі і яркай ілюмінацыяй. Святло на вуліцах і цяпло ў дамах - усё гэта работа беларускіх энергетыкаў. Канец года - гэта яшчэ і нагода падвесці вынікі, а гэта новыя гідраэлектрастанцыі ў Полацку і Віцебску, а таксама прагрэс ва ўзвядзенні БелАЭС і яе інфраструктуры. Дзякуючы гэтаму зніжаецца імпарт электраэнергіі.

Як абнаўляюць энергааб'екты ў сталіцы і чаму толькі раз на год самая доўгая ноч ператвараецца ў самы светлы дзень, даведаўся Аляксей Кандраценка. Машыніст турбагенератара Трэцяй цеплаэлектрацэнтралі Сяргей Смольскі сёлета дзяжурыць у навагоднюю ноч. Свята, вядома, ніхто не адмяняў, кажа спецыяліст, але работа важнейшая! Ад яе залежыць цяпло і ўтульнасць мінчан.

А ў гэты час спецыяльная выязная брыгада правярае бесперабойнасць работы трансфарматарных падстанцый.

Трэцяя цеплаэлектрацэнтраль працуе на прыродным газе, сыравіна імпартная і не з танных. Таму прынцыповая задача - знізіць выдатак паліва на выпрацоўку энергіі. У гэтым дапамогуць, напрыклад, новы паравы кацёл і новая паратурбінная ўстаноўка. Плюс абнаўленне ўсіх тэхналагічных схем.

У выніку толькі Мінскэнерга сёння вырабляе больш за траціну ўсёй электраэнергіі ў краіне. Прынесці цяпло і святло ў кожны дом - усё гэта штодзённая праца. Але ёсць і асаблівы - самы светлы дзень. У яго ператвараецца самая доўгая ноч у годзе. І тут ніякіх пераднавагодніх цудаў, проста 22 снежня - момант зімовага сонцастаяння - гэта яшчэ і прафесійнае свята энергетыкаў.

А так выглядае сэрца энергетыкі - галоўны дыспетчарскі цэнтр беларускай энергасістэмы. Вось на гэтых маніторах можна бачыць, як электраэнергія, нібыта па артэрыях, цыркулюе па ўсіх аб'ектах жыццядзейнасці арганізма краіны.

Новая відэасцяна дапамагае бачыць і кантраляваць кожную артэрыю ў вялікім арганізме энергазабеспячэння Беларусі і суседніх краін.

У цэлым мадэрнізацыя беларускай энергасістэмы дазволіла за апошнія гады знізіць імпарт электраэнергіі ў тры разы. Значным застанецца ў гісторыі і 2017 год: на Заходняй Дзвіне пабудавалі Віцебскую і Полацкую ГЭС. Дзякуючы рэканструкцыі больш магутнай стала Гомельская першая цеплаэлектрацэнтраль. Яшчэ адзін важны этап - новая падстанцыя ў Паставах. Яна стане ключавым аб'ектам у размеркаванні электраэнергіі