Суперкамфортныя дамы ў найбліжэйшай будучыні могуць з’явіцца ў Брэсце

9 июля 2016

Суперкамфортныя дамы і нават поўнасцю энергаэфектыўны квартал у найбліжэйшай будучыні могуць з’явіцца ў Брэсце. Сваё бачанне перспектыўнай будоўлі на міжнародным конкурсе паказалі больш за паўтары тысячы маладых архітэктараў з 25 краін. У ліку фіналістаў і студэнты Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. У якасці задання канкурсантам прапанавалі пляцоўку былой ваеннай часці ў Чырвоным Двары Брэста.

Многія студэнцкія рашэнні выкарыстаюць пры далейшым праектаванні горада. Узвядзеннем у Брэсце энергаэфектыўнага жылля ўжо зацікавіліся інвестары.