Субпарк святлодыёднай прадукцыі будзе створаны ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку

11 февраля 2017

Субпарк святлодыёднай прадукцыі будзе створаны ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Аб гэтым дамовіліся прадстаўнікі правінцыі Гуандун, а таксама абласнога і Мінскага выканкамаў падчас апошняга візіту ў Гунчжоў. Асацыяцыя вытворцаў асвятляльных прыбораў правінцыі плануе наладзіць вытворчасць святлодыёднай прадукцыі ў Смалявіцкім раёне. А першым сумесным праектам Мінска і правінцыі Гуандун стане фестываль асвятлення. Ён пройдзе ў сталіцы ў пачатку верасня і будзе прымеркаваны да юбілею - 950-годдзя беларускай сталіцы.

Кітайская правінцыя Гуандун з'яўляецца рэгіёнам-пабрацімам Мінскай вобласці. На люты запланаваны візіт дэлегацыі Асацыяцыі вытворцаў асвятляльных электрапрыбораў правінцыі Гуандун ў Мінск.