"Струны Арфея" - пад такой назвай праходзіць конкурс дзіцячых камерных ансамбляў

25 марта 2017

«Струны Арфея» - пад такой назвай праходзіць на гэтым тыдні Мінскі гарадскі адкрыты конкурс дзіцячых камерных ансамбляў. Чацвёрты раз спаборніцтвы ладзяць у Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі. Сёлета да творчых спаборніцтваў далучылася і Мінская вобласць. У праграме – творы беларускіх і замежных кампазітараў у выкананні струнных, смычковых, духавых інструментаў. Увогуле - амаль 40 дзіцячых калектываў.

«Струны Арфея» - не адзіны музычны конкурс, на гэтым тыдні пачынаюцца праслухоўванні да конкурсу «Струны, якія спяваюць» сярод такіх інструментаў, як домра, мандаліна, балалайка, цымбалы. Пачынаецца ў сталіцы і маладзёжны сімфанічны форум, на які запрошаныя спецыялісты з Масквы і Санкт-Пецярбурга.