Сталічныя спецыялісты распрацавалі мабільны дадатак, праз які можна аплаціць паркоўку

2 ноября 2019

Каб устанавіць праграму, неабходна адсканаваць QR-код. Ён размешчаны на інфармацыйных стэндах на стаянках. Сродкі будуць здымаць з балансу мабільнага тэлефона. Цяпер такая функцыя працуе на большасці адкрытых парковак.

Магчымасці мабільнага дадатку будуць пашыраць. З яго дапамогай вадзіцелі таксама змогуць запісацца на мыйку машыны і выклікаць эвакуатар.