Стартаваў першы этап праслухоўвання конкурсу "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!"

1 апреля 2017

Арыгінальныя версіі выканання гімна нашай краіны гучалі ў студыі Першага канала беларускага радыё. Усяго ў рэдакцыю заяўкі на ўдзел у праекце даслалі 1700 вакалістаў - гэта прадстаўнікі ўсіх абласцей, вайскоўцы і курсанты, навучэнцы сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, прафесіяналы і аматары ўсіх узростаў. Cтаршынёй журы стаў паэт, аўтар легендарнага тэкста дзяржаўнага музычнага сімвала Беларусі Уладзімір Карызна. Калісьці менавіта тут, на Чырвонай, у Доме радыё, і было запісана эталоннае гучанне гімна.

Фінал маштабнага конкурсу пройдзе ў маі, у Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Беларусі.