Сярэдні заробак жыхара Мінскай вобласці да канца года можа пераадолець планку ў тысячу рублёў

15 декабря 2018

Паводле інфармацыі камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама, сярэдняя зарплата сёлета складае 933 беларускія рублі, пазітыўныя тэндэнцыі і на рынку працы. За 9 месяцаў года створана 8 з паловай тысяч новых працоўных месцаў.

Надзея Сербіненка працягне тэму. Павышэнне зарплат адбываецца і дзякуючы стварэнню новых працоўных месцаў у сферах машынабудавання, міжнародных перавозак, будаўніцтва, лёгкай прамысловасці. Найбольшы прыток новых кадраў - у Мінскім, Барысаўскім і Салігорскім раёнах.

Сёння сярэдні заробак па Мінскай вобласці - каля 950 рублёў, што на 117 % больш, чым летась. Гэтаму садзейнічаюць і высокапрадукцыйныя, інавацыйныя працоўныя месцы. Накшталт тых, што створаны на прадпрыемстве ў Фаніпалі, дзе вырабляюць тэрмаўсадачную этыкетку для харчовай прамысловасці.

Праз месяц як раз плануюць пашырацца і вырабляць уласны прадукт, тым самым замесцяць імпарт. За якасцю канчатковага прадукту сочыць малады работнік Аляксей Колас.

Міжнародная транспартная кампанія, што размяшчаецца ў Дзяржынску, на гэтым рынку амаль 20 гадоў. Перавозяць зборныя грузы з Заходняй Еўропы ў Расію, у тым ліку на Далёкі Усход, Казахстан, Узбекістан. Адміністрацыйны дырэктар кампаніі Уладзімір Сяргееў расказвае, што за апошні год штат сур'ёзна пашырылі.

З'яўляюцца новыя вакансіі і ў сферы лёгкай прамысловасці. Так, у Барысаўскім раёне ў новым філіяле буйной фабрыкі па вытворчасці адзення і нацельнай бялізны сёлета працаўладкаваліся больш за паўсотні чалавек. Кампанія пастаўляе сваю прадукцыю на экспарт, таму новыя рабочыя рукі толькі дарэчы.

Як нам паведамілі ў камітэце эканомікі Мінаблвыканкама, ключавая задача да канца 2018: забяспечыць сярэднюю заработную плату на рэкордным ўзроўні -   1000 рублёў.