Адразу на двух пуцеправодах Мінскай кальцавой на тыдні адноўлены рух

12 октября 2019

На месяц раней, чым планавалася. На трэцім кіламетры вонкавага кальца ў раёне вуліцы Скарыны і на дваццаць пятым  унутранага кальца - гэта скрыжаванне з вуліцай Напалеона Орды. Трафік на гэтых участках быў абмежаваны з пачатку года. 

Зараз абодва ўчасткі адкрыты на ўсю шырыню кальцавой. Ужо нанесена і свежая разметка. Засталіся толькі завяршальныя работы па ўсталёўцы бар'ернай агароджы. Пасля ўсіх нязручнасцяў два пуцеправоды адпавядаюць апошнім патрабаванням па бяспецы і праслужаць на карысць аўтамабілістам шмат гадоў.