Спартыўны сезон адкрыла лыжная траса ў парку 900-годдзя Мінска

29 декабря 2018

Аматары актыўнага зімовага адпачынку ўжо могуць ацаніць снежнае пакрыццё. Сёлета яго зрабілі большай вышыні і ўкладвалі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі. Даўжыня дыстанцыі 2 з паловай кіламетры. Паводле слоў спецыялістаў, пераадолець трасу лёгка, небяспечныя павароты і схілы адсутнічаюць.

Траса каля Чыжоўскага вадасховішча - папулярнае месца зімовага адпачынку мінчан. У гэтым сезоне яна будзе працаваць да мая.