Выратавалі чырванакніжную птушку

9 сентября 2017

Гісторыю выратавання чырвонакніжнай птушкі расказалі дачнікі з вёскі Бушлякі Шклоўскага раёна. Днямі ў лясным масіве пад дрэвам яны знайшлі савяня. Людзі вырашылі выратаваць маленькага драпежніка, які яшчэ не ўмее лятаць і паляваць, і мог стаць ахвярай. Паспрабавалі накарміць дзікую птушку і паведамілі пра знаходку ў магілёўскі заасад. Як стала вядома, савяня перададзена спецыялістам для рэабілітацыі. Пасля яго адпусцяць у звычайнае асяроддзе.