Ратавальнікі на водах пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы

22 июня 2019

У сувязі са спякотным надвор’ем ратавальнікі на водах пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы. Тысячы беларусаў з-за анамальна высокіх тэмператур імкнуцца арганізаваць свой адпачынак на вадаёмах. Пры гэтым далёка не ўсе гатовы выконваць элементарныя правілы паводзін на вадзе. Як вынік - толькі ў Гродзенскай вобласці за апошні тыдзень патанула 10 чалавек. Яшчэ 20, у тым ліку і пяцёра дзяцей, былі выратаваны супрацоўнікамі АСВОДа.

Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, ратавальнікі рэкамендуюць выбірать для адпачынку толькі правераныя, спецыяльна абсталяваныя вадаёмы, дзе ёсць станцыі АСВОДа.