Ратавальнікі Гродзенскай вобласці ўзмацнілі кантроль на тэрыторыях

9 апреля 2016

З надыходам цяпла ратавальнікі Гродзенскай вобласці ўзмацнілі кантроль на тэрыторыях, дзе лясныя пажары назіраюцца найбольш часта. Інспектары патрулююць вёскі і дачныя кааператывы і выяўляюць выпальванне расліннасці з парушэннямі пажарнай бяспекі. У такіх выпадках пагражае штраф – да васьмі з паловай мільёнаў рублёў. У рэйд з пажарнымі накіравалася Вольга Капковіч.

Паводле ацэнкі экспертаў, веснавыя пажары адны з самых небяспечных. Так, за апошнія дні ў вобласці было зафіксавана амаль 70 узгаранняў на плошчы больш чым 40 гектараў. Каб папярэдзіць трагедыю, ратавальнікі патрулююць тэрыторыю.

Таццяна Іванаўна і Уладзімір Максімавіч наводзяць чыстату на зямлі. План на дзень распісаны: да абеда трэба паспець прыбраць тэрыторыю і спаліць смецце. Вогнішча запалілі на адлегласці ад будынка, а пра астатнія меры перасцярогі пенсіянеры забыліся.

У суседняй вёсцы Казіміраўцы да вясенняга навядзення парадку мясцовая жыхарка падышла з усёй адказнасцю. Жанчына запаслася проціпажарным інвентаром і ні на хвіліну не адыходзіць ад вогнішча.

Дарэчы, першыя ахвяры вясенніх выпальванняў у рэгіёне ўжо ёсць.

Ратавальнікі 70 разоў выязджалі на тушэнне пажараў: гарэлі прыватны сектар, палі і лясныя масівы. Амаль 50 чалавек, якія праігнаравалі папярэджанні ад пажарных, атрымалі штрафы.

Практыка паказвае: прафілактычныя размовы і адміністрацыйныя спагнанні даюць свой эфект.

У найбліжэйшыя месяцы пад асаблівым кантролем інспектараў будзе не толькі жылы сектар, але і лясныя масівы. У прафілактычныя рэйды ратавальнікі выйдуць разам з прыродаахоўнікамі і леснікамі.