Ратавальнікі Гродзенскай вобласці адправіліся ў рэйд

1 октября 2016

Праверыць гатоўнасць жылля да абагравальнага сезона. Ратавальнікі Гродзенскай вобласці адправіліся ў рэйд. Трэшчыны, маленькія лісты перад печкай і поўныя сажы коміны - такія парушэнні інспектары фіксуюць часцей за ўсё. Як гродзенцы гатовы да зімы - высвятляла Вольга Капковіч.

А робіць гэта Ганарата Пятроўна па ўсіх правілах. Больш за тое, пенсіянерка нават мадэрнізавала сваю старую печку і акрамя стандартнага ліста перад ёй карыстаецца дадатковым. Абгрэйд інспектары ацанілі.

Печка суседкі па вуліцы таксама ў катэгорыі ўзорна-паказальных. Хоць зімуе жанчына ў сталіцы, печку да зімы падрыхтавала грунтоўна - майстар адрамантаваў комін, пачысціў яго ад сажы і замазаў трэшчыны.

Практычна няма нараканняў на стацыянарны абагравальнік і ў доме Галіны Васільеўны. Вось толькі тут інспектары заўважаюць даволі распаўсюджанае парушэнне.

Да пачатку халадоў спецыяльныя камісіі плануюць абысці 100 тысяч адрасоў. Менавіта столькі дамоў з пячным ацяпленнем у Гродзенскай вобласці. У першую чаргу ратавальнікі завітаюць да адзінокіх і сталых людзей.

Дарэчы, калі пенсіянеры не могуць самі выправіць недахопы, а дапамагчы ім няма каму, прывядуць печы і праводку ў пажарабяспечны стан сацыяльныя службы за бюджэтныя сродкі.

Сёлета такім чынам у рэгіёне ўжо адрамантавалі амаль 800 печак. Другі важны пункт, які дазволіць перазімаваць бяспечна, не парушаць правілы эксплуатацыі абагравальных прыбораў.

Толькі з пачатку верасня ў Гродзенскай вобласці з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печак здарылася 11 пажараў. Ратавальнікі не выключаюць, што з надыходам халадоў гэта лічба можа павялічыцца, а таму яшчэ раз заклікаюць - падрыхтаваць печы да зімы яшчэ не позна.