Сумесныя вучэнні ратавальнікаў і дайвераў прайшлі на возеры пад Гомелем

27 февраля 2016

Выцягваць тапельцаў з-пад лёду і перавозіць на спецыяльнай машыне людзей, якія не могуць рухацца самастойна. Сумесныя вучэнні ратавальнікаў і дайвераў прайшлі на возеры пад Гомелем. Абмен вопытам і навыкамі дапамагае ўдасканальваць прафесійныя магчымасці. А самае галоўнае - ратаваць жыццё чалавека.


У вучэннях прымалі ўдзел 25 супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і 4 дайверы, таксама задзейнічалі 6 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Паводле слоў арганізатараў, такая практыка стане традыцыйнай.