Чвэрць стагоддзя з фестывалем. "Славянскі базар у Віцебску" - візітная картка Беларусі. Сёлета яго пазыўныя ў горадзе над Дзвіной гучалі дваццаць пяты раз. У праграме юбілейнага форуму былі 130 мерапрыемстваў і рэкордная колькасць гасцей - каля пяці з паловай тысяч чалавек з 45-ці краін свету. Упершыню яны прайшлі па горадзе ў святочным парадзе-шэсці і ўзнялі сцяг "Славянскага базару". На плошчы зорак закладзены памятны знак у гонар уладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Яе атрымаў народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг і Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь, якім ён кіруе. У дзіцячым музычным конкурсе лепшай сёлета прызналі расіянку Настассю Гладзіліну, беларуска Насця Жабко атрымала першую прэмію. Абедзве яны атрымалі спецыяльныя прызы ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. А Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прысудзілі нашаму спеваку Аляксею Гросу.
Жыхары і госці "Славянскага базару ў Віцебску" сталі ўдзельнікамі паэтычнага марафону і яшчэ паспрабуюць трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса. На працягу 14-ці гадзін людзі бесперапынна чыталі вершы, прысвечаныя Віцебску. "Фестывалілі" амаль кругласутачна ўсе гарадскія культурныя пляцоўкі. Фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", "Горад майстроў" і "Віцебскі вернісаж". Напрыканцы юбілейнага форуму ў горадзе з'явілася новая традыцыя: цяпер госці могуць кінуць у фантан беларускую манетку, каб вярнуцца ў гасцінны фестывальны Віцебск.













