Скульптуры жывёл з пялёсткаў кукурузы – наватарства Магілёўскага эколага-біялагічнага цэнтра для дзяцей і моладзі. Аўтары манументальных фігур стала займаюць прызавыя месцы на розных рэспубліканскіх конкурсах. На першы погляд і не зразумееш, што фігуры зроблены з кукурузных пялёсткаў. Школьнікі робяць вялікую кампазіцыю і прэзентуюць яе ў Міжнародны дзень птушак. Дарэчы, на выраб адной фігуры патрабуецца некалькі месяцаў.
Такія фігуры – упрыгажэнне не толькі розных святаў. Вялізная скульптура зубра з пялёсткаў кукурузы Магілёўскага экалагічнага цэнтра пасля перамогі на рэспубліканскім конкурсе перададзена ў Белавежскую пушчу.













