Сінтэз прафесійнага вакалу, музыкі і харэаграфіі на адной пляцоўцы

23 декабря 2017

На сцэне Белдзяржфілармоніі "Крыжачок" і "Купалінка" ладзілі сумесны творчы вечар. Аўтэнтычныя народныя спевы ліліся пад мілагучную скрыпку і запальны акардэон, а беларуская полька, кадрыля і лявоніха акунулі гледачоў у артыстычны свет харэаграфіі. Лірычныя, жартоўныя - нумары розных жанраў змянялі адзін аднаго паўтары гадзіны запар без перапынку.

Першы сумесны вопыт двух калектываў адразу выклікаў аншлаг у сталічных гледачоў. Неўзабаве канцэрт убачаць і ў іншых гарадах Беларусі.