Сілавы экстрым ў Клецку дэманстравалі ўдзельнікі Кубка Усходняй Еўропы сярод майстроў

21 октября 2017

Сілавы экстрым ў Клецку дэманстравалі ўдзельнікі Кубка Усходняй Еўропы сярод майстроў. 4 асілкі прадстаўлялі Беларусь. Агульны аб'ём грузаў, які кожны з гэтых спартсменаў пераносіць, цягне або штурхае за спаборніцтвы, - тысячы тон! Усяго ж у турніры 6 дысцыплін.

Чарговыя спаборніцтвы стронгмэнаў - у наступным годзе. Гэта этапы чэмпіянатаў Беларусі і Еўропы, некаторыя з якіх прымяркуюць да такіх значных святаў як Дзень Перамогі і Дзень горада ў Мінску.