Школьнікі арганізавалі сапраўдную кінастудыю

21 октября 2017

“Цішыня на здымачнай пляцоўцы!” Такія каманды рэжысёра гучалі ў 16-й мінскай гімназіі. На базе ўстановы адукацыі школьнікі арганізавалі сапраўдную кінастудыю. Павільёнам для здымак служыць звычайны клас. Праўда, для гэтага спатрэбілася пафарбаваць сцены ў зялёны колер. Фільмы здымаюць у асноўным на англійскай мове. А творчая група складаецца выключна з вучняў. На гімназічныя экраны пакуль выйшла адна стужка - казка Льюіса Кэрала "Прыгоды Алісы ў краіне цудаў".

Зараз здымачная група рыхтуецца да новай стужкі. Школьнікі працуюць над дэтэктыўнай гісторыяй паводле твораў Агаты Крысці. Прэм'ера адбудзецца ў канцы навучальнага года.