Шэсць новых спецыяльнасцяў ад прафтэхадукацыі Мінска

4 марта 2017

У каледжы будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі ўпершыню пачнуць выпускаць рабочых па комплексным абслугоўванні будынкаў. Будучыя спецыялісты для камунальнай сферы за тры гады атрымаюць адразу некалькі спецыялізацый.

Якія яшчэ новыя кваліфікацыі з'явіліся па просьбе прадпрыемстваў, высветліла Надзея Сербіненка.

Зараз я знаходжуся ў Мінскім каледжы паліграфіі. Тут ужо ў наступным годзе пачнецца падрыхтоўка па абсалютна новай спецыяльнасці – “аператар лічбавага друку”.

Пакуль гэты тэрмін складае тры гады. А практычныя заняткі будуць праходзіць тут – гэты сучасны лічбавы апарат можа надрукаваць любую візітоўку, рэкламны буклет ці нават кнігу.

Яны разбіраюць часопіс на калантытулы, газету - на калонкі, кнігу - на радкі і ілюстрацыі. Калі раней макет будучай газетнай паласы кампанавалі ўручную, а друкарскія машыны займалі цэлыя цэхі, то зараз друкарскі цыкл - гэта камп'ютар і прынтар.

Змяняецца паліграфія – змяняюцца і патрабаванні да друкароў. Таму зараз у каледжы распрацоўваюць новую вучэбную праграму.

Першакурснік Вадзім Альшанік - будучы хаус-майстар ці рабочы па комплексным абслугоўванні збудаванняў. Гэтыя юнакі – першыя спецыялісты ў Беларусі. Сапраўдных універсалаў, якія маюць адразу сем кваліфікацый, сёлета ўпершыню пачалі рыхтаваць у Мінскім каледжы камунальнай гаспадаркі.

Першы набор – усяго 25 чалавек. На кожнага ўжо зараз ёсць запыт ад работадаўца.

А ў кулінарным каледжы ў наступным годзе пачнуць падрыхтоўку спецыяліста-ўніверсала. Наяўнасць адразу дзвюх прафесій – пекара і кандытара і шансы на працаўладкаванне таксама падвойваюцца.

У спісе новых прафесій таксама - кузаўшчык, арматуршчык, слесар па рамонце дарожна-будаўнічых машын і трактароў. У асноўным запыт на новых спецыялістаў фарміруе рынак працы. Новыя прафесіі – гэта патрабаванне часу і новых вытворчасцяў.